У Дунілавічах адзначылі юбілей каталіцкай парафіі



Гадавіну заснавання каталіцкай парафіі і святыні Святой Тройцы адзначылі ў Дунілавічах Пастаўскага раёна. Святкаванні распачаліся святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Паводле пробашча Дунілавіцкай парафіі Паўла Самсонава, Дунілавічы – вельмі старая мясцовасць, але наконт дакладных датаў заснавання касцёла і першай парафіі ў мястэчку былі розныя меркаванні. У гэтым годзе знайшліся важныя дакументы ў архіве Вільні.

– Цяпер ужо ёсць упэўненасць, што сапраўды гэтаму касцёлу 245 гадоў. На самой справе, першы касцёл, які тут, у Дунілавічах, быў заснаваны, – гэта касцёл Міхала Арханёла і Маці Божай Шкаплернай – 515 год таму. Гэта таксама вынікае з дакументаў, якія знаходзяцца ў архіве ў Вільні, якія ў гэтым годзе былі адкрытыя, дзякуючы Дзмітрыю Гарэлаву, які піша доктарскую па музыцы Віцебскай дыяцэзіі.

Напрыканцы свята адбылася працэсія вакол касцёла і канцэрт артыстаў Дунілавіцкага дому культуры.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя