У дворыку ля гарадзенскага Каліноўскага з’яўляюцца новыя ініцыятывы
Уладальнікі адной з кавярняў у гарадзенскім дворыку з банерам у гонар Кастуся Каліноўскага, прывабліваюць наведвальнікаў з дапамогай мастацкіх выставаў.
Наўпрост ва ўстанове вывешваюць карціны мясцовых творцаў.
«Каб людзям можна было не толькі кавы папіць, але і паглядзець на работы мастакоў», – кажа дырэктар кафэ «AraCara» які назваўся Ягорам:
– Мы праводзім невялікую выставу. Перыядычна іх мяняем. Зараз прапрацоўваем праграму, можа быць, не заўжды паспяховую, бо нейкім імпрэзам далёка да дасканаласці. Я думаю – не апошняя, усё новае – добра прыдуманае старое.
У гарадзенскім дворыку з банерам у гонар паўстанння Кастуся Каліноўскага ўжо месціцца шэраг беларуска арыентаваных ініцыятываў. Сярод іх крамы з нацыянальнай сімволікай: «Адметнасць» і «Цудоўня». «Добра што гэтая прастора напаўняецца новымі культурніцкімі кропкамі», – падсумавалі наведвальнікі дворыка і выставы.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя