У Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме адкрыюць помнік Льву Сапегу



У Слонімскім райвыканкаме адбылося першае выязное пасяджэнне  аргкамітэта, прысвечанае падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускай пісьменнасці ў Слоніме ў першыя выхадныя дні верасня 2019 года. У пасяджэнні аргкамітэта прынялі ўдзел намеснікі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзешка і Віктар Лісковіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч і старшыня Слонімскага райсавета Алег Таргонскі, а таксама іншыя кіраўнікі абласных і раённых службаў.

Падчас пасяджэння аргкамітэта была афіцыйна агучана інфармацыя пра тое, што падчас Дня беларускай пісьменнасці ў Слоніме будзе ўстаноўлены і адкрыты помнік былому слонімскаму старосце, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме плануюць упарадкаваць канал Агінскага, адрамантаваць Слонімскую раённую бібліятэку, Слонімскі краязнаўчы музей і ўпарадкаваць іншыя аб’екты горада над Шчарай.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім