У Дзень музеяў археолаг Сяргей Тарасаў паказаў свае фільмы



Прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў сустрэча археолагаў адбылася ў канферэнц-зале “Музея Менска”, на якой дэманстраваліся архіўныя аматарскія відэаздымкі знакавых для Беларусі раскопаў 1970-х, 80-х гадоў. Пра гэтую падзею нашаму карэспандэнту расказвае археолаг Сяргей Тарасаў:

– На Дзень музеяў мы зрабілі такую сустрэчу, на якой я прэзентаваў свае новыя адкрыцці. Як археолаг у зямлі я ўжо даўно не капаю, мне не дазваляюць гэта рабіць, таму я капаю ў сваіх архівах, якія тычацца ў тым ліку і нашай археалагічнай спадчыны. Сёлета ўдалося знайсці ўласныя здымкі на кінаплёнку, 70-80-ыя гады, раскопкі ў Заслаўлі, і таксама цікавыя матэрыялы з раскопак у Полацку ў 1979 годзе. 

Tarasau

На сустрэчы вядомыя беларускія археолагі атрымалі магчымасць убачыць на экране сябе ў той час, калі яны толькі пачыналі навуковую кар’еру, а некаторыя з іх працавалі тады на раскопах яшчэ рабочымі – капальнікамі зямлі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота Васіля Кроквы