У Дзярэчыне вяскоўцы паказалі сваё рамяство



У Дзярэчыне на Зэльвеншчыне адбылося мерапрыемства, звязанае з тутэйшым рамяством. Яно так і называлася “Рамяство – як вобраз жыцця”.

На пляцоўцы каля мясцовага клуба адбылося тэатралізаванае прадстаўленне, канцэрт дзярэчынскіх артыстаў, а таксама выстава.

На выставе наведвальнікі змаглі ўбачыць вышытыя і вытканыя ручнікі, коўдры, сурвэткі, а таксама розныя старыя хатнія рэчы: чыгункі, бойкі, збанкі, калаўроты, каўшы…

Тутэйшыя майстры змаглі паказаць, як плятуцца кошыкі, як адбываецца пляценне саломкай, як вышываюцца прыгожыя ўзоры на ручніках. Такія майстры яшчэ ёсць на Зэльвеншчыне і яны працуюць у раённым Доме рамёстваў і традыцыйнай культуры, што знаходзіцца ў Дзярэчыне.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара