У Дзятлаве гутарылі пра развіццё аматарскага тэатра
У Дзятлаве адбыўся двухдзённы абласны семінар-практыкум рэжысёраў народных і ўзорных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў Гарадзеншчыны, якія вялі размову пра сучасны стан развіцця аматарскага тэатральнага мастацтва ў Гарадзенскай вобласці.
Удзельнікі семінара паглядзелі і абмеркавалі шэраг спектакляў з Ашмянаў, Іўя, Дзятлава, Гародні, пазнаёміліся з майстар-класам па вырабу роставых лялек Івана Каско з Дзятлаўскага РДК, а таксама з майстар-класам мастацкага кіраўніка народнага тэатра Трабскага сельскага Дома культуры Іўеўскага раёна Міхасём Калышкам.
[Not a valid template]
Другі дзень удзельнікі семінара правялі ў Слонімскім драматычным тэатры. Загадчык літаратурнай часткі тэатра Сяргей Чыгрын распавёў усім пра гісторыю тэатральнага мастацтва на Слонімшчыны. А потым удзельнікі семінара паглядзелі спектакль “Падарункі Дзеда Мароза” па яго п’есе ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя,Дзятлава-Слонім
Фота аўтара.