У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу адкрылася выстава «Беларускі мартыралог»



Сёння ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу адкрылася выстава беларускай мастачкі Ксішы Анёлавай «Беларускі мартыралог», паведамляе reform.by. Дэпутаты Еўрапарламента і госці маюць магчымасць паглядзець у вочы беларускіх палітвязняў з партрэтаў, створаных аўтаркай з Менску. Мартыралог – такім тэрмінам у царкоўнай традыцыі называюць спіс пакутнікаў, святых і блажэнных, якія пацярпелі за сваю веру.

«Серыя партрэтаў «Беларускі мартыралог» пачыналася як спосаб пераадольваньня немагчымых падзей, якія ўсё ж былі і ёсць рэальнасцю ў Беларусі на працягу апошніх трох гадоў, – распавядае Ксіша Анёлава пра свой праект.

Першая выстава малюнкаў Ксішы Анёлавай адбылася ў Берліне ў 2022 годзе, потым праект экспанаваўся ў Бруселі, цяпер жа збор твораў аўтаркі даехаў да Страсбургу.