У Еўразвязе можа з’явіцца ўніверсітэт для пацярпелых ад уладаў Беларусі і Расеі
У Еўразвязе можа з’явіцца ўніверсітэт для пацярпелых ад уладаў Беларусі і Расеі. Ініцыятарам ідэі аб стварэнні ўніверсітэта для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, якім давялося бегчы з Беларусі і Расеі, стала міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры, – паведамляе DW. Сярод іх расейскі эканаміст Сяргей Гурыеў, лаўрэат нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольга Такарчук, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр.
Група накіравала адкрыты ліст Еўракамісіі і ўрадам еўрапейскіх краін. Навукоўцы і дзеячы культуры заклікаюць палітыкаў стварыць на тэрыторыі Еўропы Усходнееўрапейскі ўніверсітэт. Аўтары звароту мяркуюць, што колькасць тых, хто з’язджае, будзе расці, бо рэпрэсіі не спыняюцца.
Беларускае Радыё Рацыя