У Гайнаўцы адкрыецца выстава Віктара Кабаца
“За другім гарызонтам” – выстава выдатнага беларускага мастака Віктара Кабаца адкрыецца ў пятніцу (18-га верасня) у галерэі беларускага музея ў Гайнаўцы.
Віктар Кабац
Выстава прмеркавана да двух юбілеяў – 60-годдзя мастацкай працы і да 80-годдзя мастака.
Як кажа Віктар Кабац, на выставе можна будзе пабачыць яго працы з апошнія пяць гадоў:
– Жыццё цячэ, яно праходзіць, а каб яно крыху затрымалася, я раблю выставы. На выставе будзе паказана тое, што я зрабіў за апошнія пяць гадоў.
Галоўнай тэмай працаў Віктара Кабаца з’яўляецца Белавежская пушча.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
