У Гайнаўцы пачалося свята царкоўнай музыкі
34 Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” пачаўся з інаўгурацыйнага канцэрта ў якім прымалі ўдзел камерны мужчынскі хор хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве ды гаспадары мерапрыемства – хор гайнаўскага сабора Святой Тройцы.
Ірэна Галавачык:
– Можа не з першых гадоў, але ўжо больш за 20 гадоў прыходзім штогод. Заўсёды стараемся прысвяціць вольную хвіліну, каб паслухаць царкоўныя спевы.
Бурмістр Гайнаўкі Ежы Сірак:
– Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” – гэта заўсёды гонар і задавальненне. Найбольшая вартасць фестывалю – гэта тая вялікая разнароднасць царкоўнай музыкі.
34 Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” працягнецца да суботы. Сёння арганізатары запрашаюць на выставы, сустрэчы ды майстаркласы.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskieit.pl