У Гайнаўцы прайшла сустрэча з вядомым этнографам



Дырэктар Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік распавядаў пра выдавецкую дзейнасць сваёй арганізацыі. А для нашага радыё расказаў і пра новую кнігу, праца над якой якраз завяршаецца:

— «Бежанства: дарога і вяртанне. 1922 год». Другая кніга, якую мы рыхтуем гэта пераклад кнігі памяці бельскіх габрэяў і яшчэ невядома калі кніга выйдзе з друку. Матрыялы пра мінулае даюць веды пра гісторыю Бельска. Цяпер новы нумар часопіса «Бельскі гостінэць», а налета мы прыступім да падрыхтоўкі кнігі пра айца Канстанціна Байко. Выдатная асоба — багаслоў, настаўнік Божага закону ў польскіх школах, паплечнік Яраслава Кастыцэвіча ў закладанні беларускага школьніцтва пасля вайны.

Сустрэча з Дарафеям Фіёнікам адбылася ў рамках цыклу “Кірыліцай пісанае” і прайшла ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара