У Гайнаўцы прэзентавалі „Даліну” Багдана Дудко
У Гайнаўцы вандравалі „Далінай: з-над Нарвы і Свіслачы”. Выданне пад такой назвай прэзентавалі ў Беларускім музеі.
„Гэта ўжо другое выданне кнігі і яно ў нейкай ступені адрозніваецца ад першага”, – кажа аўтар Багдан Дудко:
– Ёсць фільм, дзе здымкі і мантаж зрабіў вельмі здольны аператар з Гайнаўкі Томаш Анікіюк. Так як і назва кнігі, яна пра тыя ж месцы – над Нарвай і Свіслаччу. Я ад самага пачатку ведаў, што гэта кніга будзе і па-польску і па-беларуску. Міра Лукша пераклала на літаратурную мову, бо людзі гавораць і па-польску і можа не зусім на літаратурнай беларускай мове, а па-свойму.
У час прэзентацыі кнігі „Даліна: з-над Нарвы і Свіслачы” таксама быў паказаны фільм з кружэлкі, якая далучана да выдання.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
