У галерэі TUT.BY абмяркоўвалі новы раман Віктара Марціновіча



Вядомы беларускі аўтар Віктар Марціновіч прэзентаваў у Менску сваю новую кнігу – “Возера Радасці”.

yyd_7746

Сталічная галерэя TUT.BY была запоўнена поўнасцю, што не магло не парадаваць і самаго пісьменніка.

yyd_7483

Віктар Марціновіч:

– Возера Радасці – гэта назва адной лакацыі на Месяцы. А чаму твор называецца “Возера Радасці”? Таму што мне падумалася, што ў беларускай прозе занадта шмат усялякіх пакутлівых назваў, накшталт, “Крыж на Свабоду”, “Крыж на што-небудзь”. Гэта аптымістычна названы твор, хаця па сваім складзе ён не вельмі аптымістычны, таму што гераіня праходзіць па шматлікіх пакутах. Пры гэтым ён называецца “Возера Радасці”, таму што мне здаецца, што раман захоўвае ў сэрцы нейкі свет і нейкую радасць.

На сённяшні дзень Віктар Марціновіч адзін з найбольш запатрабаваных беларускіх пісьменнікаў. Ягоныя кнігі некалькі гадоў запар з’яўляюцца лідарамі продажаў беларускамоўных выданняў.

yyd_7948

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by

Цалкам матэрыял з прэзентацыі ў гукавым фармаце: