У “Галіяфах” будуць прэзентаваць кнігу Аляксея Палачанскага “Мой цвік”



Сталічная кнігарня “Галіяфы” запрашае пра прэзентацыю дэбютнага зборніка Аляксея Палачанскага “Мой цвік”. Падчас імпрэзы аўтар прачытае ўрыўкі са зборніка, распавядзе пра свае творчыя планы і нават зайграе ў складзе гурту “LAUDANS”. Кажа дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў: – 11 ліпеня а 19 гадзіне ў кнігарні “Галіяфы” мы будзем праводзіць шырокую прэзентацыю. Сам аўтра – яшчэ і музыка, часам сустракаюць яго ў пераходах. Ён грае на розных інструментах. Ён чалавек-аркестр. Таму на прэзентацыі, я думаю, будзе бубнова-барабанная ўстаноўка, дзе сам Аляксей будзе ствараць нейкую неверагодную музыку. Гасцямі вечара стануць Ірына Шамко, Юрась Ускоў і Зміцер Калейчык. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне. Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Фота budzma.by