У галерэі “У Майстра” – выстава “Мой горад”
У гарадзенскай галерэі “У майстра” адкрыўся вернісаж з працаў навучэнцаў мастацкай студыі для дарослых. На карцінах – вуліцы Гародні ў розны час сутак і ў розную пару года.
Каля трох дзесяткаў працаў паказваюць адчуванне і ўяўленне кожнага мастака, яго эксперымент над тэхнікай, стылем.
[Not a valid template]
Пра выставу распавядае кіраўнік мастацкай студыі Аляксандр Васілевіч:
– Дарослыя – гадоў 20 і болей. Тэма – Гародня. Мы самі складалі кампазіцыі. Атрымалася, што з дарослымі прасцей працаваць. Хаця здавалася – як гэта? Але мне з дарослымі прасцей знайсці агульную мову.
Студыя малявання для дарослых працуе ў Гародні ўжо чацьвёрты год, а на выставу прыйшлі, як яе цяперашнія яе навучэнцы, так і вядомыя гарадзенскія мастакі.
Беларускае Радыё Рацыя
