У гарадзенскай сінагозе „ажывілі” дзённік вязня гета



Унікальны прадстаўленне адбылося ў адным з залаў гарадзенскай сінагогі. Міні-спектакль распавядае пра жыццё аднаго з вязняў гета, дзённік якога быў знойдзены каталіцкім святаром.

Спектакль паставіла рэжысёрка Ганна Суліма:

– Мы стыхійна стварылі гэты перформанс. Аўдыё нататніка вязня гарадзенскага гета было мной запісана чатыры гады таму. Запісвалася яно з мэтай стварэння музею „маліны”. „Маліна” так называліся габрэйскія схованкі. Аўтар нататніка невядомы, ён вельмі захацеў быць пачутым. Людзі аказаліся зацікаўленымі, знайшоўся чалавек, які добраахвотна ролю гэтага вязня – гэта не артыст, гэта журналіст. Мне важна захаваць гэту дакументальнасць.

Адзіным акторам спектакля стаў журналіст Руслан Кулевіч:

– Мне спадабалася, уцягнуўся, некалькі разоў прагналі і вось атрымаўся вынік. Я задаволены, нармальна. Хутка будзе другая кніга, у кнізе будзе больш успамінаў гарадзенцаў не толькі пра гета, якое было на Замкавай, але і пра гета на Парахавой, на вуліцы Касманаўтаў, там дзе Антонава. Шмат розных гісторый. Я пранікся гэтай тэмай не толькі з дапамогай спектаклю, але і з дапамогай відавочцаў. Я напэўна зараз адзіны ў горадзе, хто збірае ўспаміны старажылаў.

Прадстаўленне цягнулася каля 20 хвілінаў і яшчэ амаль гадзіну вялося абмеркаванне, а музычным дадаткам да прадстаўлення стала выкананне музыкам Алесем Дзянісавым песні „Жыды” на словы паэта Алеся Чобата.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня