У гарадзенскіх Messed Up – дэбютны альбом
У гарадзенскага панк-гурту Messed Up у сеціве з’явіўся дэбютны альбом. У альбоме пакуль некалькі песень, але выкананне з’яўляецца адметным на гарадзенскай сцэне. Па-першае, гурт адметны тым, што ў яго складзе – чатыры дзяўчыны, а па-другое, вакал дзяўчат вельмі меладычны, і падобнага выканання на гарадзенскай панк сцэне не было больш за 15 год.
Пра музыку і новы альбом распавядае гітарыстка гурта Messed Up Лізавета Скейба:
– Мы спрабуем пісаць на сур’ёзныя тэмы, каб было цікава паслухаць не толькі людзям нашага ўзросту, але і старэйшаму пакаленню.
Кіраўнік гарадзенскага рок-клуба Ігар Банцар:
– Файным промнем святла з’яўляецца ў нас калектыў Messed Up. Гэта цалкам жаночы гурт. І выхад альбома з’явіцца пэўным штуршком для іх.
Альбом выйшаў пакуль на расейскай мове, аднак ў планах дзяўчат, па іх словах, таксама будуць і песьні па-беларуску. Паслухаць і спампаваць песьні магчыма на старонцы гурта і ў сацыяльных сетках.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня