У Гарадзенскім тэатры ў сакавіку аніводнага спектакля па-беларуску (фотафакт)
У Гарадзенскім абласным драматычным тэатры за ўвесь сакавік ня будзе аніводнага спектаклю па-беларуску. Звычайна ў месяц на яго сцэне былі адна-дзве пастаноўкі ў выкананні на мове тытульнай нацыі. Першы ж месяц вясны адміністрацыя галоўнага тэатру вобласці не палічыла патрэбным паказ спектакляў па-беларуску – ні для дарослых, ні для дзяцей.
Сёлета тэатр адзначае ўжо 69-ы свой сезон, няўжо да юбілею адміністрацыя мае намер зусім вынішчыць беларускую мову з рэпертуару? Сайт тэатра, дарэчы, мае толькі расейскамоўную версію.
Беларускае Радыё Рацыя