У Гародні – 10 год выдавецтву “Літара”
Гарадзенскае выдавецтва “Літара”, якое займаецца выданнем гістарычнай літаратуры, адзначае ў сярэдзіне красавіка 2020 году 10 год сваёй дзейнасці.
Пра тое, чаго ўдалося дасягнуць і якія цікавыя кнігі з’явілася за гэты тэрмін, распавядае кіраўнік выдавецтва Аляксандр Рыжы:
– Дзесяць гадоў мінула. З аднаго боку – хутка, з іншага – зусім не хутка. Бо калі мы пачыналі, мы яшчэ нічога не ўмелі рабіць. Вельмі прыемна ўспамінаць, калі выйшлі першыя кнігі – брашуры Ігара Трусава пра масты, пра Каложскую царкву. Гэта такі пачатак, за які сёння нават трохі сорамна.
На думку Аляксандра Рыжага, цяпер выдавецтва пашырае сваю геаграфію і робіць кнігі не толькі гараденскіх аўтараў.
– Зараз мы працуем над манаграфіяй Леаніда Калядзінскага – гэта пра раскопкі старажытнага Віцебску. Вельмі цікавая вялікая манаграфія – каля 450 старонак, з унікальнымі фотаздымкамі. І ўвогуле цікавая кніга. Гэта таксама новая кніга Анатоля Гладышчука пра яго радзіму – родную вёску. Таксама вялікая кніга. Амаль 900 старонак.
Аляксанд Рыжы ўпэўнены, што штогод цікаўнасць людзей да гістарычнай літаратуры толькі ўзрастае, бо, напрыклад, некаторыя кнігі гарадзенскага аўтара Андрэя Павача былі выдадзены накладам больш 1000 асобнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча