У Гародні абмяркоўвалі „Зброю”
У Гародні адраджаецца клубнае, элітарнае жыццё. Апавяданне „Зброя” Уладзімера Караткевіча стала аб’ектам абмяркавання сяброў беларускага кніжнага клубу. Яе ініцыятарам стаў Віталь, адзін з удзельнікаў курсаў „Моваведа”, які ставіць задачу пашыраць моўнае асяроддзе. Стварэнне кніжнага клубу для яго падалася ідэяй, якая нясе менавіта такую місію.
– Мне хацелася менавіта размаўляць з людзьмі на беларускай мове, штосьці абмяркоўваць у большым аб’ёме, мець нейкі аб’ект для размовы. І таму з’явілася ідэя стварыць кніжны клуб, дзе людзям трэба будзе прачытаць нейкі твор і затым на мове зацікаўлена абмеркаваць. Ёсць тыя, хто ўжо ведаюць, што гэта такое, найперш гэта тыя – хто любіць чытаць.
Усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, а таксама кніжкай па-беларуску – запрашаюцца на сустрэчы. Яны праходзяць штодвамесяцы вечарам у пятніцу. Месца сустрэчы: вуліца Вялікая Траецкая, крама „Цудоўня”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя