У Гародні адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага
Вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі выступіць 18 сакавіка з дабрачынным канцэртам у гарадзенскай Вялікай харальнай сінагозе.
Як паведаміў музыка нашаму радыё, канцэрты таксама адбудуцца і ў іншых культурных асяродках горада над Нёманам:
– Будзе ў сінагозе, а затым у мастакоў, а тады ў Музеі Багдановіча. Сінагога а 19.00 у сераду.
13-га сакавіка Алесь Камоцкі меў сустрэчу з аматарамі беларускай культуры у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Сустрэча была прысвечаная памяці Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя