У Гародні адбылася беларуская дыктоўка



110 гарадзенцаў прынялі ўдзел у восьмай гарадзенскай дыктоўцы. Тэкстам для напісання дыктоўкі стаў абразок Людвікі Сівіцкай, якая ў 1916-м годзе працавала ў першай беларускай школцы Гародні.

Кажа гісторык Андрэй Чарнякевіч:

– Уласна ўзята гэта з гісторыі, гісторыі беларускасці ў Гародні. Наогул сама дата дастакова ўмоўная, таму што першая беларуская школа ў Гародні адкрылася ў красавіку 1916 года. То бок юбілейным будзе наступны год. Але гэтая сённяшняя сустрэча-дыктоўка – нагода яшчэ напярэдадні падрыхтавацца. Таму гэтая тэма – стагоддзе беларускай адукацыі, яна апавядае, што гісторыя беларускай школы ў Гародні мае даўнюю традыцыю.

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” разам з курсамі “Мова на нова – Гародня”падаравалі кожнаму ўдзельніку дыктоўкі каштоўныя падарункі. Чытала тэкст “Трэба хацець” літаратуразнаўца Ала Петрушкевіч. А напрыканцы імпрэзы святочны настрой падараваў удзельнікам бард Віктар Шалкевіч.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя