У Гародні адбылася сустрэча з пісьменнікам Валянцінам Дубатоўкам
У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча са старшынём Гарадзенскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцінам Дубатоўкам.
Сустрэча адбылася ў межах Кніжнага клуба, які ладзіцца ў горадзе ўжо апошнія некалькі год, аднак Валянцін Дубатоўка быў запрошаны на такое пасяджэнне ўпершыню. Пра сустрэчу распавядае адна з заснавальніц ініцыятывы Наталля Карповіч:
– Нас вельмі цікавіць асоба Валянціна Дубатоўкі. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, вельмі вібітны чалавек, фундатар, мецэнат. Шмат зрабіў для адраджэння Беларусі, невядома ці хтосьці мог бы больш зрабіць. У нашага кніжнага клуба з гэтага года ўзнікла задума сустракацца з беларускімі менавіта гарадзенскімі пісьменнікамі.
На сустрэчы Валянцін Дубатоўка распавёў пра адметнасць і гісторыю стварэння сваіх кніг:
– Такое адчуванне, што ўжо паўстагоддзя пражыў і нічога поўнасцю не атрымаў, інфармацыю якую б хацеў пра той перыяд, пра якія я пісаў – гэта 1930-50 гг. Адчуванне, што нечага не хапае, вось нешта не тое. Спачатку было, што саветы добрыя, партызаны перможцы, а самаахоўцы – ворагі. Потым атрымалася наадварот, што самаахоўцы вельмі добрыя, а партызаны ворагі. Я пазбягаю заменты плюсаў на мінусы, мінусаў на плюсы.
Сустрэчы Гарадзенскага кніжнага клуба адбывацца ў Гародні кожны тыдзень і гэтым разам апроч сустрэчы з пісменнікам кожны з прысутных атрымаў у якасці падарунка кнігу Валянціна Дубатоўкі “Чорная Воля”, выдадзеную “Гарадзенскай бібліятэкай”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня