У Гародні адбылося начное прадстаўленне праекту “Жывая гісторыя”



Начное прадстаўленне праекту “Жывая гісторыя” адбылося ў самым цэнтры Гародні. Папулярныя матывы на акардэоне, баяне і саксафоне выканалі лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а сцэнай для іх сталі балконы старажытнага будынку.

m8536

Да музычнага аздаблення дадаліся танцы дзяўчат, якія нібы манекены стаялі ў вокнах аднаго з гарадзенскіх банкаў.

[Not a valid template]

Распавядае прадстаўнік праекту “Жывая гісторыя” Сяргей Іваноў

 – Гэты канцэрт, які сёння адбыўся, незвычайны тым, што артысты выступалі на балконах адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні. Выконвалі музыку класічную, інструментальную, хіты… Калі гэта спадабаецца, то мы, як моладзь Гародні, будзем шукаць яшчэ новыя формы культуры ў горадзе.

На прадстаўленне сабралося некалькі соцень гарадзенцаў. Арганізатары запэўніваюць, што падобныя акцыі ў горадзе будуць працягвацца.

Беларускае Радыё Рацыя