У Гародні адкрылася “Моваведа”
Каля 30 чалавек наведалі першыя заняткі па беларускай мове “Моваведа”. У Менску яны існуюць з 2008 года. Гэта другія грамадскія моўныя курсы пасля “Мовы Нанова”, якія распаўсюджваюцца на Гародню. На адкрыццё праграмы курсаў прыехаў яе аўтар Аляксей Шэін з Менска.
Галоўная адметнасць курсаў у тым, што яны разлічаныя на чалавека, які зусім не гаворыць па-беларуску, кажа Аляксей Шэін:
– Курсы разлічаныя на расейскамоўных ці тых, хто слаба валодае беларускай мовай. У нас нязмушанае вывучэнне беларускай мовы ў вольнай атмасферы з мінімумам граматыкі, мінімумам сінтаксісу. Бяруцца базавыя словы. Будзем працаваць з такой групай, якая набярэцца.
Як паказала апытанне ўдзельнікаў новых курсаў, для большасці іх наведванне неабходна дзеля беларускамоўнага асяроддзя. Першыя заняткі былі прысвечаныя словам прывітання, развітання, падзякі ды просьбам.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара