У Гародні адкрылася выстава іконаў, напісаных дзецьмі
Гарадзенская галерэя «У майстра» стала месцам правядзення незвычайнай выставы. Тут экспануюцца абразы, створаныя выхаванцамі дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў», што дзейнічае пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гародні.
На выставе прадстаўлена больш за трыццаць працаў, якія ажыццявілі дзеці ад 9 да 14 гадоў. Як зазначае настаяцель Свята – Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой, незвычайнасць гэтых працаў дадае ім духоўны складнік і непаўторную прыцягальнасць:
— Хрыстос заклікае быць як дзеці і гэта азначае, што ў дзяцей асаблівы, чысты погляд на жыццё, на адносіны з Богам і з людзьмі. І можа ніхто, як дзеці, не можа адчуць той духоўнай глыбіні, якая закладзена ў гэтае мастацтва напісання іконы.
Выстава праваслаўных абразоў, створаных гарадзенскімі дзецьмі, будзе экспанавацца ў галерэі “У майстра” на працягу тыдня. Яна прысвечана аднаму з галоўных хрысціянскіх святаў: надыходзячаму Раству.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня