У Гародні адкрылася выстава „Літва, якая адраджаецца”



У гарадзенскай выставачнай зале, што па вуліцы Ажэшкі, адкрылася выстава „Літва, якая адраджаецца”. У экспазіцыі сабраныя працы сучасных літоўскіх мастакоў, якія прысвечаны 100-годдзю Літоўскай Рэспублікі.

Пра выставу распавядае дырэктарка залы Ірына Сільвановіч:

– Гэта выстава адрозніваецца ад папярэдніх тым, што вашай увазе прадстаўлены працы адзінаццаці аўтараў з усёй Літвы, якія закончылі акадэмію мастацтваў Літвы. Яны ўсе вельмі маладыя, таму я вельмі цешуся, што паглядзець гэту выставу прыйшло вельмі шмат моладзі.

Генеральны консул Літоўскай Рэспублікі Генадзіюс Мяцкаліс кажа, што ў экспазіцыі прадстаўленыя працы мастакоў новай генерацыі:

– У гэтым годзе мы адзначаем 100-годдзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы. Усе нашыя мерапрыемствы ў гэтым годзе прымеркаваныя менавіта да гэтай даты. 11-га сакавіка адбылася яшчэ адна важная для нас падзея – гэта 28 гадавіна аднаўлення дзяржаўнасці ў 1990 годзе. Такое клішэ існуе – маладыя мастакі. Што значыць маладыя мастакі? Адзін польскі калега-крытык, які ладзіў выставу маладых літоўскіх мастакоў у Варшаве, ён сказаў, што гэта не маладыя мастакі, гэта проста новая генерацыя ці думаючыя па-іншаму.

У экспазіцыі больш за 50 прац 11 мастакоў. Выставу можна наведаць да 8-га красавіка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня