У Гародні адкрылася выстава “Сінагогі Беларусі”



У гарадзенскай харальнай сінагозе прайшоў вернісаж выставы постэраў і карцін пад назвай “Сінагогі Беларусі”. Галоўная ідэя выставы – паказаць аскепкі дойлідства габрэйскай культуры, якія яшчэ можна выратаваць. Сінагогі, якія яшчэ захаваліся, патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі і кансервацыі.IMG_1756 rr

Кажа прадстаўнік праграмы юдэйска-хрысціянскага дыялога “Shomer International” у Беларусі Яўген Калодзін:

– Выстава, як кажуць, гэта толькі нагода для нас, для арганізатараў, звярнуць увагу грамадскасці, арганізацый, прыватных асоб, каб яны маглі дапамагчы будаваць зруйнаваную не толькі архітэктуру, але каб гэты будынак напаўняўся жыццём, культурным, грамадскім жыццём, каб тут нешта адбывалася часцей, каб цягнулася моладзь, цікавілася гэтым.

Адзін з асноўных аўтараў выставы Кшыштаф Беляўскі, супрацоўнік Музея гісторыі польскіх габрэяў. Ён таксама з’яўляецца аўтарам сайта Віртуальны штэтл. Выстава, якая ўжо пабывала ў Крынках і Слоніме, будзе праходзіць да сярэдзіны верасня. Плануецца, што экспазіцыя таксама пабывае ў Менску.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава