У Гародні адкрылася выстава Станіслава Кічкі



У гарадзенскім касцёле Святога Францішка Ксаверыя адкрылася выстава карцін памерлага год таму мастака Станіслава Кічкі, які доўгі час узначальваў Таварыства польскіх мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі.

wystawa2

На выставе прадстаўлена 25 карцін, якія аб’яднаныя рэлігійнай тэматыкай.

Як зазначае пробашч парафіі Святога Францішка Ксаверыя Ян Кучыньскі, каталіцкая святыня не выпадкова стала месцам правядзення гэтай выставы:

– Ён жыў Каталіцкім касцёлам, ён жыў гэтай польскасцю, якая тут ёсць, сябе лічыў палякам, ён сябе лічыў каталіком, глыбока веруючым чалавекам. Глядзім гэтыя працы, бачым яго сэрца, мы бачым яго душу, унутраны свет.

Мастацкія творы Станіслава Кічкі захоўваюцца ў многіх музеях Беларусі.  Яго абразы таксама знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях на Захадзе – у Польшчы, Нямеччыне, ЗША і Ватыкане.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня