У Гародні адкрыліся Дні Святога Губерта
У гарадзенскай “Крызе” і Цэнтры гарадскога жыцця Ucentry адкрыліся Дні Святога Губерта.
Гэты дзень лічыцца неафіцыйным днём гораду і яго адзначэнне стала ў Гародні ўжо традыцыяй. У гэтым годзе святкаванне адкрыла выстава беларускага мастака ды ілюстратара Паўла Татарнікава:
– Я вельмі рады і ўсцешаны, што мяне запрасілі ў дзень адкрыцця гэтых святкаванняў у адно з любімейшых маіх месцаў зрабіць выставу. Я з задавальненнем адгукнуўся.
Мастацтвазнаўца Марына Загідуліна:
– Прадстаўлены цэлы шэраг твораў на гістарычную тэматыку, якія звязаныя з асобамі беларускай гісторыі, з рэканструкцыяй беларускіх гарадоў.
Адзначэнне Дзён Святога Губерта ў Гародні адбываецца амаль 10 год і ў гэтым годзе троху ў абмежаваным фармаце. Апроч выставы Татарнікава ў бліжэйшыя дні гарадзенцаў чакае прэзентацыя выдання Гарадзенскі Соцыюм і ўручэнне прэміі імя Юзафа Ядкоўскага.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня