У Гародні аднаўляецца валяльны промысел
У Гародні аднаўляецца валяльны промысел. Рамесніца Вольга Верамеенка ўжо цягам трох гадоў робіць тэхналагічна складаныя вырабы штодзённага ўжытку. Абутак, галаўныя уборы, хусткі, рукавіцы маюць сучасны дызайн. І Вольга не супыняецца ва ўдасканальванні свайго майстэрства.
— Што можна рабіць з гэтай воўны, якая прыгажосць. Я ведала толькі валёнкі у маёй бабці, і больш нічога не ведала. Гэта ж і адзенне, і розныя торбы, і рэчы розныя. І такое ўсё прыгожае. І мне так закарцела, так мне гэтаму трэба хутка-хутка навучацца. Я адмыслова паехала ў Менск, набыла крыху воўны, можа па 50 па 100 грамаў і пачала валяць. Пешае, што я валяла — гэта былі шалікі.
Цяпер рамесніца Вольга Верамеенка вырабляе цікавую прадукцыю ў нацыянальным і мадэрным стылях. У якасці матэрыялаў апрача воўны дадалася віскоза, ядваб. Правесці сваю персанальную выставу вырабаў рамесніца не спяшаецца. Набыць некаторыя прыклад яе творчасці можна ў краме «Лёля», што ў Гародні.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
