У Гародні акцёры спынілі спектакль пасля навіны пра затрыманне калегі
У Гародні ў нядзелю затрымалі акцёра мясцовага драматычнага тэатра Сяргея Курыленку. Яго праз некаторы час выпусцілі. Жонка акцёра прыйшла ў тэатр і паведаміла пра здарэнне калегам. Тады на сцэне ўжо гралі вечаровы спектакль. Акцёры на знак салідарнасці спынілі пастаноўку. Сваё рашэнне яны патлумачылі гледачам са сцэны. І тыя іх цалкам падтрымалі. Затым былі паведамленні пра тое, што дырэктар тэатра выклікаў работнікаў да сябе на адмысловую размову.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: grodno.in
