У Гародні “Балцкі субстрат” даў невялікі канцэрт



Эксперыментальны фолкавы беларуска-балтыйскі праект “Балцкі субстрат” выступіў ў Гародні. Невялікі канцэрт адбыўся ў этнакраме “Лёля”. У Гародню гурт  завітаў ў малым складзе – аўтар і кіраўнік праекта Максім Іўкін і перкусіяніст Ігар Адасік. Пра песні гурту распавядае Максім Іўкін:

– Вялікі сегмент нашага рэпертуару – гэта народныя песні. Гэта не аўтэнтыка, а менавіта тое, як мы бачым гэтыя песні ў ХХІ стагоддзі. Пасля, канешне, аўтарскія рэчы. Гэта дзесьці адна трэцяя частка, калі не палова. І вялікі сегмент рэпертуару – гэта песні на словы нашых рэпрэсаваных літаратараў 20-30-х гадоў.

Максім Іўкін зазначыў, што апроч песень па-беларуску гурт таксама выконвае песні на латышскай мове. На канцэрт у “Лёлю” з-за кепскага надвор’я завіталі нешматлікія гарадзенцы, аднак гэта не паўплывала на яго правядзенне.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня