У Гародні Коласа пераблыталі з Купалам



Фатаздымак білборда апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook Міхась Скобла.

13239227_1201128026566083_8988085138324325892_n

Білборд прысвечаны фестывалю нацыянальных культур улады вырашылі аздобіць выявай Якуба Коласа, але пераблыталі яго з Янкам Купалам.

– Для гарадзенскіх чыноўнікаў на здымку – Якуб Колас. Для такіх у дзядзькі Якуба было прызапашана каларытнае слоўца „хамуты”. А як, на вашу думку, адрэагаваў бы на гэты „ляп” Янка Купала?

Адной з першых памылку заўважыла паэтка Данута Бічэль:

– Такое ўжо невуцтва ў культуры нашай, людзі ад культуры робяць такое. У іх настолькі розныя твары, нават калі ты зусім не цікавіўся, калі ты не ведаеш беларускай мовы, калі ты не вучыў ніводнага вершыка, ты быў вызвалены ад літаратуры, так пражыць на гэтай зямлі, каб не заўважыць гэтых постацяў і не запомніць гэтых твараў – гэта проста ганьба.

У аргкамітэце фестывалю даведаліся пра памылку і знялі білборд.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня