У Гародні – культурная альтэрнатыва 9 траўня



Гарадзенскія беларускія культурніцкія пляцоўкі запрашаюць 9 траўня ў цэнтр Гародні, дзе ў дворыку этнакрамы “Цудоўня” будзе ладзіцца культурніцкая праграма для дзетак пад назваю “Па гэтаму хачу крочыць”.

Пра яе распавядае прадстаўнік этнакрамы “Цудоўня” Антон Шаранкевіч:

– Удзельнікамі будуць дзеці да 10 год. Арганізатарамі будуць: этнакрама „Цудоўня”, крама настольных гульняў „Кубік” і крама „Адметнасць”. 9 траўня будуць у горадзе святкаванне Дня перамогі. Мы проста хочам, каб дворыку „Цудоўня” таксама нешта адбывалася, нейкая культурная дзейнасць. І чаму б гэта не зрабіць для дзяцей.

Удзельнікаў чакаюць каштоўныя падарункі і прызы, а больш дэталёвая праграма імправізаванага фэста днямі з’явіцца на сторонках энтакрамы “Цудоўня”.

Беларускае Радыё Рацыя