У Гародні маліліся за беларускую мову
Дзень беларускага пісьменства адсвяткавалі беларускамоўнай літургіяй у Свята-Пакроўскім праваслаўным саборы ў Гародні. Пасля ўсе ахвотныя маглі наведаць прэзентацыю рэдкіх кніг з саборавага кнігазбору. Сярод іх рэпрынтнае выданне бібліі Францішка Скарыны і надалей неафіцыйны беларускі пераклад Новага Запавету.
Айцец Павал Каспяровіч таксама прадставіў выданні сучаснай беларускай літаратуры:
– Трэба ведаць сучасны літаратурны працэс, у якім грамадстве мы жывем, якія плыні існуюць. Мы павінны свабодна адчуваць сябе з людзьмі розных поглядаў, і не павінны зачыняцца ў “канцлагеры”.
„Свята беларускага пісьменства асабліва моцна дапамагае нам зразумець нашую ідэнтычнасць і нашыя карані”, – лічыць настаяцель Пакроўскага Сабора айцец Георгій Рой:
– Пісьменства – гэта тое, што стварае культуру таго ці іншага народа. Калі мы забываем пра нашу культуру, пра наша пісьменства, то мы губляем свой твар, губляем сваю культуру, губляем глебу пад нагамі. Таму гэта свята важнае, і я лічу, што гэта свята павінна прысутнічаць у жыцці нашага грамадсвта.
Святкаванні Дня беларускага пісьменства завяршыла канферэнцыя “Рэлігійныя матывы беларускіх народных пісьменнікаў”. Музычную афарбоўку мерапрыемства запэўнілі хор сабора, гарадзенскія барды Алесь Дзянісаў і Таццяна Салаўёва якія адмыслова напісалі песні да вершаў Ніла Гілевіча і Рыгода Барадуліна.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня