У Гародні пачынаюць працу тэатры і кінатэатры
Паказ фільмаў у кінатэатрах Гародні пачынаецца з 5 чэрвеня. У гэты дзень зноў прымуць гледачоў тры гарадзенскія кінатэатры: «Кастрычнік», «Космас» і «Чырвоная зорка» .
Штодзень будзе адбывацца адзін сеанс для дарослых і адзін для дзетак. Таксама чакаецца, што з наступнага тыдня ў горадзе запрацуюць тэатры, напрыклад, Гарадзенскі драматычны тэатр, які ўжо цягам апошніх двух месяцаў зачынены і ажыццяўлае паказ сваіх спектакляў анлайн.
Гарадзенскі лялечны тэатр з 6 чэрвеня распачынае прадстаўленні для дзетак і дарослых і пры ўваходзе ў гэты тэатр кожны прысутны атрымае задарма маску на твар. Адміністрацыя тэатра паведаміла, што квіткі за адмененныя ў сакавіку-траўні прадстаўленні будуць дзейнічаць і па іх можна трапіць на будучыя прадстаўленні
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя