У Гародні паказалі “Колер Беларусі”



Выстава аўтара “Народнага альбома”, мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава адкрылася ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця. На сценах цэнтра – больш за паўсотні выяваў, што сімвалізуюць колеры краіны пад назвай Беларусь.

Распавядае Міхал Анемпадыстаў:

– Гэта частка праекта, частка ілюстрацый, якія ўвойдуць у кнігу “Колер Беларусі”. Паколькі яны рабіліся адразу ў вялікім фармаце, то мелася на мэце, каб адразу гэта можна было паказаць на той жа выставе, а не толькі ў кнізе. Усё прадумваў.

Адкрыццё  выставы адбылося ў выглядзе 2-гадзіннай лекцыі, дзе аўтар распавядаў пра кожную выяву, прадстаўленую на выставе. На адкрыццё экспазіцыі прыйшло амаль тры дзясяткі гарадзенцаў. Так, адкрыццё выставы пераўтварылася ў дыялог пра беларускую культуру.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня