У Гародні паўстане Цэнтр рэстаўрацыі спадчыны



Цэнтр па даследаванні і рэстаўрацыі з’явіцца ў гісторыка-археалагічным музеі ў Гародні. Адкрыццё запланавана на 2020 год. Праект будзе рэалізаваны ў межах праграмы трансгранічнай супрацы “Польшча-Беларусь-Украіна”, якую фінансуе Еўразвяз.  Партнёрам, разам з якім гарадзенскі музей напісаў праект стварэння рэгіянальных цэнтраў даследавання спадчыны, з’яўляецца Падляшскі музей у Беластоку.

На рэалізацыю праекта музеі атрымаюць 1 мільён 200 тысяч еўра. Таксама яны абавязкова павінны ўнесці свой грашовы ўклад. У межах гэтага ж конкурса Гародня разам з польскай Саколкай атрымаюць грошы на турыстычны “Шлях Тызенгаўза” і рэстаўрацыю будынкаў. На гэты праект вылучаецца два мільёны еўра. Яшчэ адзін праект рэалізаваны ў Шчучыне – там рэканструююць стадыён.

Паводле hrodna.life

Фота panoramio.com