У Гародні – першая прэзентацыя альбому «Кароткая гісторыя Беларусі»



Першая прэзентацыя альбому музыкі Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі» на словы сляпога паэта Алеся Чобата адбудзецца ў Гародні 14 верасня. Прэзентацыя пачнецца ў Цэнтры гарадскога жыцця ў 18.30.

Пра альбом распавядае Алесь Дзянісаў:

Для мяне гэта у першую чаргую вядома, словы, а па-іншаму кажучы — вершы. Хоць не будзем таксама ўключаць ілжывай сціпласці, у тым сэнсе, што ніхто не ўбачыў музычнасці ў вершах Чобата, а вось я іх убачыў і зрабіў. Мне таксама ганарова за гэта ў нейкім сэнсе, што ў мяне атрымалася.

Альбом – гэта 24 песні, якія выконваюцца музыкай у самым простым выглядзе, пад акустычную гітару. Наклад дыскаў з гэтым альбомам зроблены Алесем Мазанікам і кампаніяй imbryk.by. Частка песень ужо вядома беларускаму слухачу, а большасць будзе выканана на канцэрце ўпершыню.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток