У Гародні плануюць стварыць парк скульптур з каменю



IMG_8102 rr7У Гародні распачаў працу пленэр скульптараў па камені. Удзел у ім прымаюць маладыя скульптары, выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў. Тэма пленэру – “Гародня: былое і сучаснасць”.  З работ, створаных падчас сімпозіума, і плануюць зрабіць парк скульптураў. Падобыня пленэры плануецца праводзіць штогод.

Расказвае гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў:

У мінулым годзе такі ж сімпозіум мы праводзілі. А зараз праводзім у Гародні, бо яна сёлета культурная сталіца Беларусі. Ёсць такая цікавая ідэя, каб у нашым Каложскім парку стварыць парк скульптуры з камянёў. Гэта пачатак. Спадзяюся, што  і надалей мы будзем праводзіць такія мерапрыемствы .

Пасля завяршэння пленэру ўсе працы будуць усталяваныя ў Каложскім парку Гародні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава