У Гародні – Pradmova (абноўлена)



У „Цэнтры гарадскога жыцця” Гародні прайшла значная культурная падзея – фэст інтэлектуальнай кнігі „Pradmova”. Некалькі вялікіх прэзентацый, шэраг дыскусіяў, а таксама творчыя сустрэчы чытачоў з паэтамі і празаікамі ўвайшлі ў праграму фэста на працягу адной суботы, 7-га сакавіка. Гарадзенскім чытачам было прадстаўлена шмат перакладной літаратуры. 

Кажа перакладчыца Марына Шода. На фэсце яна прапанавала пераклад рамана гданьскага пісьменніка Паўла Гюле „Мэрсэдэс Бэнс”:

– Зараз увогуле дзеляцца на тых, хто чытае і тых, хто не чытае. Мне падаецца, што ў беларускай літаратуры акурат дзякуючы з’яўленню перакладаў паўстае ў пэўным сэнсе вось такая хваля ўласных раманаў, якія сучасныя пісьменнікі хочуць паказаць, што беларуская літаратура вартая знаходзіцца ў шэрагу іншых сусветных літаратур. Вартая займаць адно месца на прыступцы з гэтымі ж літаратурамі. 

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Марына Шода дзесяць гадоў таму вельмі ўдала пераклала раман „Правек ды іншыя часы” нобэлеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук. 

Таксама адбылася лекцыя мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, які ўзгадаў Віцебскую мастацкую падзею 1920-х гадоў. Ён прыгадаў гарадзенцам лёсы мастакоў пасля 1917 года ў Беларусі:

– Мы мусім шанаваць Марка Шагала. Усе беларусы за тое, што ён стварыў мастацкую школу, якая функцыянуе да сёння. З гэтай мастацкай школы быў створаны мастацкі тэхнікум у якім, сярод іншых вучыўся Васіль Быкаў. Беларусь – гэта адзін край у свеце, дзе гэтая традыцыя, гэта школа праз вучняў і разам з настаўнікамі ніколі не перарывалася ў адрозненні ад астатніх краінаў свету.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Цягам фэсту чытачы атрымалі маглі набыць кнігі, пагутарыць з некаторымі аўтарамі, перакладчыкамі, а таксама падпісаць набытыя кнігі падчас аўтограф-сесій.

У ролі аднаго з рэдактараў часопісаў „Дуду” і „Асцярожна: дзеці!” выступіў Аляксей Шэін:

– Дзеці вельмі адкрытыя на гэтыя новыя беларускамоўныя недзяржаўныя часопісы. Гэта першая спроба такая ў Беларусі выдаць сваімі сіламі часопісы для дзяцей па-беларуску. І відаць, што дзеці, сапраўды, добра рэагуюць. Дзеці гатовыя чытаць па-беларуску гісторыі ў такім сучасным афармленні з коміксамі, з дэтэктыўнымі апавяданнямі, загадкамі рознымі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Ганна Янкута выступіла на фэсце з арыгінальнымі і перакладнымі кнігамі для дзяцей:

– Гэта кніга пра Менск у асноўным, пра Беларусь, пра ката, які жыве ў Менску. Здараюцца нейкія прыгоды ў адной з лакацыяў, і вось ён разам з сябрамі праводзіць такое міні-раследаванне. Там трошкі ёсць містыкі, трошкі рознага. Гэтая кніжка выклікала цікавасць у чытачоў і, безумоўна, калі мы выдавалі першую, мы абяцалі, што гэта будзе нешта накшталт серыі. Літаральна пару дзён таму выйшаў працяг гэтай кнігі, ужо іншыя прыгоды, але з тымі самымі героямі, якія жывуць у тым жа самым месцы. Называецца «Зніклы мышамабіль».

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Цягам дня у Гародні выступяць вядомыя пісьменнікі і паэты, сярод якіх Уладзімір Арлоў і Ганна Севярынец, Аляксандр Фядута і Ілля Сін.

***

Вялікі фэст інтэлектуальнай кнігі Pradmova адбываецца ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця.

Распавядае адзін з вядоўцаў фэсту Андрэй Хадановіч:

– Сярод гасцей – Уладзімір Арлоў, які заўсёды жаданы госць, гарадзенец, які мае заўсёдны сантымент, інтэлектуал Аляксандр Фядута, цэлы дэсант маладых класных паэтаў і паэтак. Яны прывезлі і паказваюць свае кніжкі. Марыйка Мартысевіч з «Сарматыяй», Ігар Кулікоў з «Храмам ракі». Зусім прэм’ера практычна – Артур Камароўскі прывёз сваю кнігу «Вада пачынае жыць».

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Увечары адбудзецца паэтычна-музычны ДЖЭМ.на якім выступяць музыкі Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча і Якуба Сушчынскага