У Гародні прадстаўляюць малюнкі Фары Вітаўта ад вядомага рэстаўратара



У Гарадзенскім гісторыка археалагічным музеі адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю Івана Мядзведзева. Падарожжы знакамітага рэстаўратара паказаныя ў яго эскізах, сярод якіх і вядомая выява гарадзенскай Фары Вітаўта.

[Not a valid template]

Распавядае супрацоўніца мастацкага аддзелу гарадзенскага музея Юлія Смародзінава:

– Цэлы шэраг акварэляў, прывечаных Беларусі і нашаму гораду – Гародні. Мастак адлюстроўваў пераважна старажытную частку горада ў перыяд 50-ых гадоў, занатоўваючы відарысы вуліц, якія сёння змяніліся, напрыклад вудіцы Набярэжная, а таксама архітэктурных помнікаў, якія цяпер выглядаюць па-іншаму, як былы гарнізонны касцёл больш вядомы нам як старажытная Фара Вітаўта. Гістарычную цікавасць прадстаўляе таксама будаўніцтва Гарадзенскай абутковай фабрыкі, выява Гарадской воданапорнай вежы, а таксама выгляд гісторыка-археалагічнага музею з боку Нёмана.

На адкрыццё выставы прыйшлі гарадзенскія мастакі і краязнаўцы, а таксама гарадзенцы, якім цікава пабачыць выявы амаль 60-ці гадовай даўніны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Ёзефа Бялевіча