У Гародні прадставілі „Камуналку” Франсуазы Юг’е



Французкая падарожніца і фатограф Франсуазы Юг’е адмыслова едзіла ў расейскі Санкт-Пецярбург, каб некалькі гадоў пажыць у камунальнай кватэры, паказаць яе жыхароў і тую абстаноўку, у якой яны жывуць.

Прывёз выставу ў Гародню, з дапамогай французкай амбасады, вядомы беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч:

– Вельмі важна праводзіць выставы, якія былі б паказаны на самых лепшых пляцоўках. Па-другое, гэта выстава цікава тым, што яна спалучае супер-сацыяльную фатаграфію, зроблена ў вельмі артыстычнай манеры і візуальнай мове. І гэта з’яўляецца такім прыкладам для беларускіх фатографаў, як можна знаходзіць сацыяльных. Можна сказаць у непрыемных візуальна ўмовах, і пры гэтым раьіць прыгожыя здымкі.

Гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка:

– Для мяне, як для рэпартажнага фатографа вельмі цікава з візуальнай пункту гледжання паглядзець тыя часы таму, што камунальныя кватэры практычна нідзе ўжо не захаваліся. Каштоўны менавіта іх дух.

Выстава праходзіць у межах „Месяца фатографіі ў Менску”. Гарадзенская выставачная заля стала адзінай арт-пляцоўкай у рэгіёнах Беларусі, дзе экспануюцца фотаздымкі з гэтага мерапраемства.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня