У Гародні прадставілі праект „Здані тэатра”



У Гародні, у памяшканні кавярні „Веранда”, адбылася прэзентацыя сумеснага праекта трох гарадзенцаў пад назвай „Здані тэатра”. Фатограф і выкладчык журналістыкі з Гародні, Сяргей Марозаў, разам з візажыстам, Бажэнай Машынай, і касцюмерам, Антанінай Калагрыў, паказалі вобразы прыгожых дзяўчат і хлопцаў.

Жывыя вобразы з фота можна было бачыць у касцюмах і на самой прэзентацыі.

Пра праект распавядае Сяргей Марозаў:

Хацелася паказаць прыгажосць людзей, але з іншага боку, не той гламур, засілле якога цяпер у інтэрнэце, а з гледзішча, можа, цёмнага боку. Уся серыя на стыку: нуару, дэкадансу, віктарыянскага стылю. У мадэлі ў першую чаргу запрашалі тых, хто не задзейнічаны ў мадэльным бізнесе. То бок, для большасці тых, каго мы фатаграфавалі, гэта была першая ці другая ў жыцці прафесійная фотасесія.

 Сама прэзентацыя выглядала, як сапраўднае шоў: ды-джэі і жывы гук, аўкцыён здымкаў і невялікае фаер-шоў.

Грошы ад продажу фота пайшлі ў дапамогу Гарадзенскаму дзіцячаму хоспісу.

[Not a valid template]

 Беларускае Радыё Рацыя, Гародня