У Гародні прадставілі выданне па гісторыі вайсковых умацаванняў



У гарадзенскім выдавецтве «Юрсапрынт» адбылася прэзентацыя кнігі Вадзіма Шораха “Эвалюцыя ўмацаванняў Заходняй Беларусі”.

a080e509-5887-463b-b22f-7aeb4bf47efd

Аўтар, малады берасцейскі даследчык, уваходзіць у даследчую групу “Крапіва”, якая займаецца гісторыя фартыфікацыі Беларусі . У кнізе падрабязна распісана гісторыя пабудовы ўмацаванняў у Берасці ды Гародні, Пінску і Баранавічах цягам ХХ стагоддзя.

Чым цікава гэтае выданне Вадзім Шорах распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– Пачынаецца ўсё 200 гадоў таму, калі пачалі будаваць Берасцейскую крэпасць. Пасля ідзе яе мадэрнізацыя. Дарэчы, пасля была Першая сусветная вайна, умацаванні немцаў, той самы Агінскі канал. Далей міжваенны перыяд, калі ў фартыфікацыю ўклалі ў Еўропе ці не болей грошай, чым за ўсю папярэднюю гісторыю.

Гарадзенскі даследчык фартыфікацыі Аляксандар Семянчук:

– Кнігі, зразумела, вельмі патрэбныя, асабліва тым, хто вывучае фартыфікацыю Беларусі. Гэтым займаюцца зараз у асноўным энтузіясты, таму што ўсе архівы, на якія можна было спасылацца, знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Па словах Вадзіма Шораха, працы па вывучэнні гісторыі беларускіх вайсковых умацаванняў будуць працягвацца. Аднак вялікай перашкодай з’яўляюцца межы. Напрыклад,  вялікая частка ўмацаванняў, якія будаваліся вакол Берасця, зараз знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польша.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня