У Гародні прайшла абласная алімпіяда па беларускай мове



73 навучэнцы сярэдніх школ з усіх раёнаў Гарадзенскай вобласці прынялі ўдзел у прадметнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. 15 прызёраў 9-га, 10-га і 11-га класаў працягнуць змаганне ў агульнанацыянальнай алімпіядзе, якая пройдзе ў Мазыры.

На ўзнагароджанні пераможцаў алімпіяды пабываў Валянцін Дубатоўка, ён як пісьменнік і аўтар некаторых падараваных кніжак вельмі ўсцешаны, што сярод школьнікаў ёсць шанавальнікі роднага слова:

– Гэта была знакавая з’ява для Гарадзенскай вобласці і для Беларусі. Справа ў тым, што дзеці, якія ўдзельнічалі ў алімпіядзе – гэта самыя лепшыя сярод дзяцей знаўцы беларускай мовы, беларускай літаратуры. Вельмі прыемна было ўдзельнічаць, чуць гэтых маладзенькіх, прыгожых дзяўчат і хлопчыкаў, якія чытаюць, гавораць, думаюць па-беларуску – гэта вельмі прыемна для чалавека, для якога літаратура з’яўляецца часткай жыцця.

Першыя месцы ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры атрымалі вучаніцы Алеся Мялешка са Слонімскай гімназіі №1, Марыя Шапялевіч з сярэдняй школы №31 Гародні, Марта Адахоўская з сярэдняй школы №5 Смаргоні, Настасся Жук з Гімназіі №2 Гародні, Ганна Лабоцкая з сярэдняй школы №37 Гародні а таксама Алеся Раманчук з Рэплеўскага вучэбна-педагагічнага комплексу “дзіцячы сад-сярэдняя школа” з Ваўкавыскага раёна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня