У Гародні прайшла гульня «Адзін у полі ваяр»



Больш за месяц аматары  экстрэмальных гульняў Гарадзеншчыны змаглі паказаць свае ўменні ў гульні пад назвай “Адзін у поле ваяр”. Яна адбывалася на гарадзенскім праекце http://nightcity.en.cx/  і прыцягнула ўвагу каля 20 гульцаў, прапаноўвалася вырашыць 20 ўзроўняў.

game2

game5

ipp

ipp

Пра асаблівасці гэтай схваткі распавядае яе аўтар Раман “Троллер”:

-Гульня задумвалася як адзіночная, каб кожны гулец змог праверыць свае сілы. Прастаўлены вялікі час, разлік быў на тое, каб не адцягваць людзей ад працы ці вучобы. За тыдзень тая колькасць узроўняў, якія мы прапаноўвалі рашыць, яны маглі рашыць.

Наступная гульня ад гэтых аўтараў http://nightcity.en.cx/GameDetails.aspx?gid=48090  адбудзеца ўжо амаль праз тры тыдні  і хлопцы гарантуюць, што яна будзе цікавым баўленнем часу і праверкай сваёй моцы не толькі для гарадзенцаў, але і для прадстаўнікоў  падобных праектаў з іншых гарадоў Беларусі.

 Беларускае Радыё Рацыя, Гародня