У Гародні прайшла вечарына памяці Рыгора Барадуліна



У Гародні прайшла вечарына памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вядоўцы ўзгадалі, што роўна год таму не стала Дзядзькі Рыгора. А сама сустрэча пачалася з голасу Барадуліна, які чытаў “Малітву”.

Пра свае сустрэчы з паэтам  і яго значнасць для Беларусі ўзгадвае Алесь Мазанік, які прыехаў да гарадзенцаў, каб правесці невялічкі конкурс, звязаны з паэтам:

Мне пашанцавала ў жыцці пазнаёміцца з Рыгорам Барадуліным. Гэта быў чалавек, які незвычайна любіў жыццё, якім імкнуўся штогадзіну, штохвіліну свайго жыцця жыць напоўніцу. І таму атрымлівалася так, што нават калі я бачыў яго ў лякарні, калі б іншы на яго месцы, здавалася б, ляжаў на ложку, нікуды не імкнуўся, думаў пра вечнае і г.д., то Дзядзька Рыгор жартаваў, размаўляў з персаналам, складаў новыя вершы, нешта занатоўваў.

Акрамя віктарыны і вершаў паэта, лідар гурта “Vuraj” і саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў праспяваў некалькі песень з радзімы паэта Вушаччыны – тыя песні, якія пры жыцці падабаліся Дзядзьку Рыгору.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня