У Гародні прайшло свята „Казюкі”



Свята майстроў-рамеснікаў „Казюкі” прайшло ў Гародні. Прыехалі прадстаўнікі раённых дамоў рамёстваў, гарадзенскія рамеснікі, госці з Віцебска ды Менскай вобласці. Багаты калейдаскоп творчасці з саломкі, гліны, скуры, жалеза ды іншага.

P1220419

Ці можна пражыць за рамесную дзейнасць, кажуць удзельнікі „Казюкоў”:

– Ну ў прынцыпе можна, але складана таму, што ў нас гэта не вельмі добра разумеюць, не цэняць. Калі пастарацца, то можна знайсці, кожны раз з’яўляецца штосьці новае.

– Дастаткова фэстаў розных, святаў, якія праводзяцца ў нас у Беларусі. “Казюкі” сёння пачынаюцца, пасля Дзень горада і г.д. Цяпер транспарт у нас у рамеснікаў ёсць, мы дзесьці ездзім, матаемся. Я з Лагойска сам, мы прыехалі сюды здалёк.  

Снежная непагадзь не сапсавала настрою наведнікам чаканага мерапрыемства. Да таго ж, прывабіла яго дэмакратычнысць. Многія гарадзенцы былі прыемна здзіўленыя, што не было так званых „рамак” з міліцыянтамі на ўваходах да вуліцы Савецкай, на якой размясціліся майстры са сваімі вырабамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня